Еўрапейскі гуманітарны універсітэт прапануе абітурыентам навучанне на рускай, англійскай і беларускай мовах на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах у галіне гуманітарных і сацыяльных навук:
-
Паступленне на вочныя бакалаўрскія праграмы (па-руску)
-
Паступленне на пастаянныя сесійныя (завочныя) бакалаўрскія праграмы (па-руску)
-
Паступленне на магістарскія праграмы (па-руску)
-
Паступленне на доктарскую праграму «Філасофія» (па-руску)
Усе студэнты бакалаўрскіх праграм засвойваюць курсы Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі, а таксама спецыялізуюцца ў абранай галіне.
Большасць курсаў у ЕГУ выкладаецца на беларускай, рускай і англійскай мовах. Стратэгічны план універсітэта прадугледжвае пашырэнне спіса курсаў, што прапануюцца на англійскай мове.
Універсітэт арганізуе конкурсы і вокршопы, дзякуючы якім абітурыенты могуць стварыць або ўдасканаліць сваё партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў ад універсітэта. У конкурсе партфоліа могуць удзельнічаць студэнты ўсіх праграм і формаў навучання. За асаблівыя акадэмічныя і творчыя поспехі ЕГУ таксама прадастаўляе стыпендыі на конкурснай аснове.
Больш інфармацыі датычна працэсу паступлення ў ЕГУ вы знойдзеце на старонцы паступлення (па-руску).